«Добры дзень, гэта Папа Рымскі». Папа патэлефанаваў хвораму святару

PapaFrancisco_RencoretКсёндз Францішак Рэнкорэт Мухіку, 35-гадовы святар з Чылі, студэнт Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэту, у гэтым годзе вярнуўся да сябе на радзіму, бо даведаўся, што ў яго рак лёгкіх. Нядаўна ён атрымаў нечаканы званок з Рыма. Тэлефанаваў Папа Францішак.

Трубку падняла маці святара, перакананая, што тэлефануе іх знаёмы святар з Іспаніі, які часта цікавіцца станам здароўя яе сына. «Не, гэта не айцец Артур. Гэта Папа Рымскі. Так, Яго Святасць. Папа… » — пачула жанчына ў адказ. Айцец Францішак распавёў, што Папа распытваў пра адчуванне і запэўніў, што моліцца за яго. Святар кажа, што «адчуў вялікую падтрымку, падбадзёрванне і любоў усяго Касцёла» дзякуючы гэтаму жэсту Пантыфіка. Святар таксама прыгадаў Святому Айцу, што менавіта ён падчас Сіноду біскупаў пра сям’ю падарыў Пантыфіку ўласнаручна намаляваны партрэт яго бацькоў.

Па матэрыялах Credo са спасылкай на CNA

для друку для друку