Добрая споведзь — гэта падрыхтаваная споведзь

5334b2cea1d95_oМне было б страшна, калі б споведзь чалавека суправаджалася не страхам, а раўнадушнасцю. Сорам з’яўляецца натуральным пачуццём у гэтай сітуацыі, бо мы не прыходзім на споведзь, каб пахваліцца, але каб прызнаць, што ў нас штоьсці не атрымалася.

Чым увогуле з’яўляецца добрая споведзь?

Перш за ўсё добрая спобедзь — гэта падрыхтаваная споведзь. Першынства належыць таму, хто прыступае да сакрамнту споведзі.

Што для гэтага трэба рабіць?

Практыка розная. Часам добрая споведзь — гэта вынік таго, што хтосьці прысвяціў крыху часу, каб падрыхтавацца да яе. Увогуле так павінна быць з кожнай споведдзю.

«Крыху часу» гэта, напрыклад, гадзіна перад споведдзю?

Калі мы гаворым пра своведзь пасля доўгага перыяду, то логіка нам падказвае, што трэба прысвяціць больш часу. Гэта можа быць нават некалькі дзён, прысвечаных разважанням. Трэба спытаць сябе: як я перажыў гэты перыяд, што са мной здарылася, што паўплывала на тое, што маё жыццё выглядала так, а не інакш. Можна паставіць перад сабой тры галоўныя пытанні: як выглядала маё жыццё з Панам Богам, як выглядала маё жыццё з людзьмі і як выглядала маё жыццё ў адносінах да маіх абавязкаў.

Гэтыя тры пытанні, якія ксёндз прапанаваў, гэта ўжо рахунак сумлення?

Гэта адзін са спосабаў споведзі, які больш падыходзіць людзям, якія спавядаюцца часцей. Той, хто прыступае да споведзі больш рэдка, павінен паглыбіць гэтыя пытанні ў адносінах да Божых запаведзяў. Рахунак сумлення залежыць ад таго, як часта я спавядаюся. Калі я спавядаюся рэгулярна, гэта знак, што маё сумленне з’яўляецца больш чуллівым. Чалавек самастойна ўкладвае сабе пытанні і адказы, калі спавядаецца часцей. Калі споведзь з’яўляецца рэдкай, чалавек павінен дазволіць сабе дапамагчы, карыстаючыся ўжо напісаным рахункам сумлення.

Падаецца, што найбольш папулярным рахункам сумлення з’яўляюцца 10 запаведзяў.

Можна рабіць рахунак сумлення кіруючыся Дэкалогам. Але можна таксама карыстацца Гімнам да Любові св. Паўла.

Дэкалог усталёўвае іерархію.

Так, пачынаецца з Пана Бога і спускаецца да адносін з бліжнім.

Наконт любові. Падаецца, часцей за ўсё мы спавядаемся з таго, што дрэннага мы зрабілі. Але калі мы чытаем Евангелле, то бачым, што большым грахом з’яўляецца занядбанне дабра, чым тое, што мы робім нешта дрэннае.

Я павінен прызнаць, што людзі рэдка прызнаюцца, што яны штосьці не зрабілі. Жыццё чалавека, а таксама яго рахунак сумлення не можа канцэнтравацца толькі на тым, што дрэннага ён зрабіў. А увогуле чалавек павінен пытаць самога сябе: ён ходзіць да споведзі таму, што разумее, што не выконвае загад любові да Бога і бліжняга, ці толькі таму, што споведзь — гэта звычка?

Інакш кажучы, мы пераходзім да сакраманту пакаяння.

Гэта тэма, на якую лепш размаўляць асобна. Практыка споведзі праз доўгі час была звязана са святамі. Часцей за ўсё ў невялікіх населеных пунктах гаварылася: «Напярэдадні Вялікдзень (або Раство Хрыстова).Трэба паспавядацца.» Тут мы гаворым пра споведзь па звычцы.

Ксёндз гаварыў пра споведзь пасля «доўгага перыяду». Які час з’яўляецца аптымальным?

Гэта залежыць ад канкрэтнага чалавека. У Касцёле існуе практыка першых пятніц месяца. Той, хто прытрымліваецца гэтай практыкі, спавядаецца кожную першую пятніцу месяца.

Гэта аптымальны варыянт?

Гэта ўсё адносна. Існуюць перыяды ў жыцці чалавека, калі ён патрабуе больш частай споведзі. Але месяц — гэта такі час, які можна ахапіць памяццю і разважаннямі. Рэгулярная споведзь, нават калі мы не памятаем кожнага з 30 дзён, дазваляе добра перажыць гэты сакрамант, таму што ён з’яўляецца свядомым.

Давайце пагаворым пра сакрамант пакаяння. Што гэта за акт?

Акт пакаяння павінен быць свядомым. Можна гэта параўнаць со словам «прабач», якое мы накіроўваем да бліжняга, якога мы пакрыўдзілі. Бо можна сказаць прабач «на адчапіся». Нібы фармальна мы папрасілі прабачэння, але фактычна? Таксама адбываецца і са споведдзю. Мы можам сказаць, што шкадуем, але на самой справе не адчуваем ніякага болю. А ў пакаянні павінен прысутнічаць укол сэрца, а не толькі пустыя словы. Павінна прысутнічаць пачуццё, што нешта было не так.

А абяцанне паляпшэння?

З гэтым заўсёды складана і часцей за ўсё пра гэта забываюць. Калі хтосьці ўвогуле робіць рахунак сумлення, то часцей за ўсё на гэтым усё заканчваецца. Пакаянне рэалізуецца тады, калі ў канфесіянале чалавек гаворыць: «больш грахоў я не памятаю, за ўсе шкадую і хачу палепшыцца».

Інакш кажучы, усе варункі выкананы?

Прамаўляючы словы. Але ці ў гэты момант існуе сапраўдны шанец сапраўды пакаяцца і абдумаць усё, што зрабіў? Абяцанне палепшыцца з’яўляецца планам на тое, што будзе адбывацца пасля споведзі. Калі мы, пасля таго як выйдзем з канфесіяналу, вернемся да абяццаня палепшыцца, толькі з’явіцца шанец папрацаваць над сабой.

Як трэба прызнавацца, што зграшыў?

Трэба гаварыць адкрыта, без недамовак. Важнымі з’яўляюцца абставіны граху і як чалавек у гэта заангажаваўся. Калі гаворка ідзе пра смяротны грэх, які чалавек здзейсніў свядома і дабравольна супраць якой-небудзь запаведзі, то трэба сказаць, як часта гэты грэх быў дапушчаны.

Здараецца, што добрай споведзі перашкаджае сорам.

Мне было б страшна, калі б нашыя споведзі суправаджаліся не страхам, а раўнадушнасцю. Сорам з’яўляецца натуральным пачуццём у гэтай сітуацыі. Бо мы не прыходзім на споведзь, каб пахваліцца, але каб прызнаць, што ў нас штосьці не атрымалася. Але ніхто не думае, што можа як небудзь здзівіць ксяндза. Гэту думку трэба адкінуць. Грахі, пра якія вы хочаце яму расказаць, святар, напэўна, ужо чуў не раз, таму гэта не будзе для яго сюрпрызам.

А што адносна пакуты?

Увогуле пакута даецца для таго, каб кампенсаваць крыўду Богу і людзям. Калі хтосьці ў знак пакуты атрымаў адмаўленне малітвы і адчувае нейкае незадавальненне, ён заўсёды можа зрабіць штосьці большае.

Што мы павінны рабіць паміж адной і другой споведдзю, каб духоўна ўзрастаць?

Больш свядома жыць. Гэтаму дапаможа падвядзенне вынікаў кожнага дня — вячэрняя малітва. Варта кожны вечар ставіць перад сабой тры пытанні:

1) Што добрага са мной сёння адбылоя? За што я хачу падзякаваць Богу?

2) За што я павінен папрасіць прабачэння?

3) У чым мне спатрэбіцца заўтра Божая дапамога, аб чым варта Яго папрасіць?

Тры хвіліны для Бога. І на заканчэнне: мы павінны ісці да споведзі не таму, што трэба, а таму, што хочам. Таму што там мы сустракаем Любоў.

Інтэрв’ю даў кс. Андрэй Тупэк

Паводле deon.pl, пераклад grodnensis.by

для друку для друку