Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць з 22 па 25 ліпеня

Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Умовы ўдзелу:

  • узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў);
  • начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік);
  • асабісты ўклад: 10 руб. ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу пры цяжкім матэрыяльным становішчы);
  • рэгістрацыя: абавязковая да 14 ліпеня;
  • запіс груп: абавязкова падаць назву парафіі, спіс удзельнікаў (імя і прозвішча, год нараджэння), кантактны тэлефон апекуна.
  • індывідуальны запіс: імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.

Кантактная інфармацыя і запіс:
+375295664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
ВКонтакте: vk.com/ddm.vicebsk

Пачатак ДДМ — 22.07.2019, 17.00.
Заканчэнне 25.07.2019, 14.00.

Запрашаем таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.

Праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.

кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку