Дні духоўных сустрэч для юнакоў прайшлі ў Лідзе

8-10 сакавіка ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) у айцоў піяраў адбыліся дні духоўных сустрэч для юнакоў ад 14 гадоў, якія хочуць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на тэме “Пачуць голас Езуса ў сваім сэрцы”.

Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі мелі час на малітву, індывідуальныя размовы, споведзь, на супольную Эўхарыстыю, а таксама гульню ў пінг-понг.

На сустрэчу прыбылі ўдзельнікі са Шчучына і Ліды (Ліда-Фара, Ліда-Індустрыяльны), у цэлым 12 юнакоў.

Айцы піяры запрашаюць усіх тых, хто цікавіцца манаскім і святарскім жыццём, у будучыні прымаць удзел у падобных сустрэчах.

А. Аляксандр Махнач SP, grodnensis.by
Сяргей Масло і Маргарыта Снапко, фота

для друку для друку