Для Сусветных дзён моладзі адліюць Звон Міласэрнасці

dni moladi11 сакавіка 2016 г. будзе адліты Звон Міласэрнасці, які размесцяць на кракаўскім “Campus Misericordiae”, дзе пройдуць галоўныя сустрэчы з Папам Францішкам падчас Сусветных дзён моладзі.

Адліўка адбудзецца з 8.00 да 9.00 у польскім Пярэмышлі.

“Звон павінен быць галоўным сімвалам сустрэчы Францішка з маладымі людзьмі з усяго свету. Мы выбралі 500-кілаграмовы звон, бо частата яго гуку аналагічна той, на якой мы размаўляем і спяваем, што робіць тон вельмі прыязным для чалавечага вуха”, — прызнаўся Пётр Альшэўскі, уладальнік студыі, дзе пройдзе адліўка.

Як падкрэсліў Альшэўскі, працэс стварэння звону вельмі складаны: кампутарная візуалізацыя, выкананне графічнага дызайну, адліўка дэталяў у воску і вытворчасць негатываў, стварэнне формы звону і канчатковая адліўка. Прычым, “суадносіны медзі да волава павінна быць дакладна 78% да 22%”, дадаў ён. Апошняй стадыяй вытворчасці з’яўляецца выкананне класічнай дубовай падвескі, сэрца звону і прываду.

На Звоне Міласэрнасці будуць змешчаны гербы Францішка, Яна Паўла II, кардынала Станіслава Дзівіша, арцыбіскупа Кракаўскага, і сімвал Сусветных дзён моладзі.

Моладзевы форум стане ў 2016 г. найбуйнейшай масавай падзеяй у Польшчы. На яго галоўных мерапрыемствах – 26-31 ліпеня 2016 г. – арганізатары чакаюць больш за 2 млн. пілігрымаў.

Сюды прыедзе таксама Папа Францішак. Для ўдзелу ў сустрэчах з ім ужо зарэгістраваліся маладыя людзі з 169 краін свету.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку