Для моладзі з Навагрудка зладзілі выяздныя рэкалекцыі

З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выяздныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў в. Уселюб у парафіяльным доме і касцёле. Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым Словам.

У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам “Бачыць” моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга належыць ацэньваць не толькі па знешняму выгляду.

Другі дзень моладзь вучылася слухаць, успрымаць і адказваць на Божае Слова. Трэці дзень быў прысвечаны уменню аналізаваць прагненні сэрца і пачуцці. На чацвёрты дзень катэхэза была прысвечана чысціні ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, а таксама аповеду пра сусветны хрысціянскі рух “Чыстых сэрцаў”.

Апрача разаважанняў над Божым Словам падчас катэхэзаў моладзь штодзённа перажывала Адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і cвятую Імшу.

Найбольш прыемнымі для моладзі былі інтэграцыйныя вясёлыя вечарыны, спартыўныя гульні і забаўляльныя конкурсы.

c. Хэлена Драбіновіч CSFN

для друку для друку