Для моладзі са Шчучына зладзілі летнік на тэму “Быць online”

Ці задавалі сабе пытанне: колькі часу я праводжу кожны дзень у сацыяльных сетках? Я задала… І спалохалася…. Не змагла злічыць. А як павінна быць? Хто заслугоўвае нашай увагі больш, чым вертуальная прастора? Разам са мною гэтыя пытанні паспрабавала задаць сабе моладзь парафіі св. Терезы з Авіля горада Шчучына.

Напрацягу тыдня хлопцы і дзяўчаты натхнённа шукалі адказы праз канферэнцыі, разважанні Бібліі, св. Імшу і сведчанні ў групках. Агульнай тэмай летніка стала “Быць online”. У кантэксце маладыя людзі з дапамогай айца Вітольда Пяцельчыца і аніматараў спрабавалі ўзняць пытанні трываласці веры ў нашай паўседзённасці. Адшукалі прычыны, чаму не можам быць заўсёды “на сувязі” з Богам, што нам перашкаджае.

Актуальнай стала тэма “Быць online з сям’ёю і блізкімі”. З сумам адзначылі падлеткі для сябе, што не часта разумеюць бацькоўскую “праграму выхавання”. Перажыць адпачынак яшчэ больш глыбока дапамаглі Крыжовы шлях, малітоўны вечар і, канешне, падтрымка нашага духоўнага айца.

Галоўнай мэтай не было закапаць сябе ў разважаннях, крыўдах і пытаннях… Мы проста вучыліся быць трошкі лепшымі…любіць адзін аднаго ў супольнасці.

Смачная ежа, цёплае сонейка, прыгожыя палі пшаніцы, бясконцыя жарты пра манку – усё гэта дапамагала зрабіць сустрэчу сапраўдным адпачынкам.

Кожны вечар адбываліся цудоўныя канцэрты крэатыву і пазітыву нашай моладзі. Кліпы, спевы, ролікі, гульні і танцы ўпэўнілі, што падлеткі гатовыя адыходзіць ад вертуальнасці і пачынаць жыць рэальным.

Дзякуй нашаму Богу за магчымасці служыць, крэатывіць, узрастаць і адпачываць у Яго прысутнасці! Словы падзякі хочацца выказаць нашаму пробашчу а. Вітальду Пяцельчыцу. Маёй сяброўцы і аніматару Юліі Атрашкевіч…..і, канешне, нашым кухарачкам Настассі Голец і Іне Антановіч.

Алёна Мыслівец, тэкст;
Анастасія Голец, фота

для друку для друку