Дэкрэты біскупа Алега Буткевіча па персанальных зменах у дыяцэзіі

Шаноўныя святары і кансэкраваныя асобы, біскупам Віцебскім выдадзены наступныя дэкрэты па персанальных зменах у Віцебскай дыяцэзіі. Дарагім святарам і дыякану шчырая ўдзячнасць за працу ў мінулых парафіях.

Жадаю Божага бласлаўлення ў паслузе на новым месцы.

кс. Віктар Місевіч, канцлер

Дэкрэты Біскупа Віцебскага:

 — дк. Алег Зямчонак з днём 28.04.2019г. накіраваны ў парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы.

— кс. Павел Кнурэк з днём 12.05.2019г. вызвалены з пасады пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, адміністратара парафіі св. Падрэ Піа ў Лёзне і ад абавязкаў экзарцыста Віцебскай дыяцэзіі.

— кс. Кшыштаф Сілкоўскі SCJз днём 31.05.2019г. вызвалены з пасады парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне і дэкана Шаркаўшчынскага дэканату, з днём 01.06.2019г. накіраваны на душпастырскую дапамогу ў парафію Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах.

— кс. Максім Бачарнікаў SCJ з з днём 01.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.

— кс. Ян Пугачоў з днём 01.06.2019г. прызначаны дэканам Шаркаўшчынскага дэканату.

— кс. Юрый Жаўняровіч з днём 03.06.2019г. прызначаны віцэ-дэканам Браслаўскага дэканату.

кс. Віктар Місевіч з днём 16.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску.

а. Віктар Жук SJ з днём 16.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску.

— кс. Андрэй Кулік з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады пробашча парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне і з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах, а таксама пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне, з днём 23.06.2019г. прызначаны дэканам Мёрскага дэканату.

кс. Кшыштаф Мянкіна з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады пробашча Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах.

кс. Валерый Орсік з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы і парафіі Маці Божай з Люрд у Барані і з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і Святога Айца Піа ў Лёзне, з днём 23.06.2019г. прызначаны дэканам Віцебскага дэканату.

— дк. Алег Зямчонак з днём 23.06.2019г. накіраваны ў парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

кс. Антон Лагунёнак з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі Святой Тройцы ў Канстанцінаве і парафіі св. Юзафа ў Парыжы і з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Святога Антонія ў Віцебску.

кс. Вячаслаў Барок з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі св. Антонія ў Віцебску.

кс. Леанід Мозгель з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі Маці Божай Фацімскай у Павяцці і парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай у Ідолце, з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.

кс. Андрэй Таўрук з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах і з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Канстанцінаве і парафіі св. Юзафа ў Парыжы.

кс. Аляксандр Дулінец з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады вікарыя парафіі Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах і з днём 23.06.2019г. прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах.

кс. Вячаслаў Адамовіч з днём 23.06.2019г. вызвалены з пасады адміністратара парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне і з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай у Ідолце і парафіі Маці Божай Фацімскай у Павяцці.

кс. Уладзімір Шымковіч з днём 23.06.2019г. прызначаны пробашчам парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы і парафіі Маці Божай з Люрд у Барані, з днём 23.06.2019г. прызначаны дэканам Аршанскага дэканату.

—  кс. Дзмітрый Занямонскі ОМІ з днём 01.07.2019г. прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне і парафіі Св. Вінцэнта дэ Поль у Обалі.

кс. Станіслаў Вашкевіч SAC з днём 20.08.2019г. атрымаў дазвол на цэлебрацыю сакраманту пакаяння на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі на час прыналежнасці да палатынскай супольнасці ў Талачыне.

для друку для друку