Дэкрэт біскупа Алега Буткевіча ў справе аплатковых сустрэч і каляднага наведвання сем’яў у Віцебскай дыяцэзіі

ДЭКРЭТ

У сувязі з эпідэміяй каранавірусу з клопатам пра духоўнае і фізічнае здароўе вернікаў на перыяд Божага Нараджэння 2020 — 2021 года пастанаўляю наступнае:

  1. Адмяніць традыцыйныя аплатковыя сустрэчы для духавенства Віцебскай дыяцэзіі;
  2. Адмяніць традыцыйныя конкурсы батлеек і Каляднай песні.
  3. У парафіях паводле разважлівага меркавання пробашчаў можна арганізаваць аплатковыя сустрэчы са святой Імшой або іншым адпаведным набажэнствам прадстаўнікоў асобных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзі, сем’яў і інш.), з максімальным захаваннем правілаў эпідэміялагічнай бяспекі;
  4. Традыцыйныя душпастырскія візіты ў сем’і з бласлаўленнем дамоў або памяшканняў (так званая Каляда) могуць адбывацца выключна па запрашэнні асобных сем’яў або людзей з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэнняў касцельных уладаў;
  5. Забяспечыць захаванне сацыяльнай дыстанцыі пры наведванні традыцыйных батлеек у касцёлах і капліцах або побач з імі;
  6. Шаноўных святароў прашу стварыць магчымасць скарыстацца сакрамантальнай паслугай хворым і пажылым людзям па іх жаданні, захоўваючы пры гэтым усе сродкі эпідэміялагічнай бяспекі.

З пастырскім бласлаўленнем на плённую падрыхтоўку да святаў Божага Нараджэння і радаснае іх перажыванне

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі

Віцебск, 11 снежня 2020г.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі