Дэканальная сустрэча моладзі прайшла ў Паставах

5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканальная сустрэча моладзі. На спатканне прыбылі маладыя людзі з Варапаева, Дунілавіч, Пастаў і Лынтуп, паведамляе lyntupy.by.

Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. Павел Кнурэк, пробашч у Лынтупах. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы святара пра ролю пачуццяў і будаванне ўзаемных адносін, асабліва ў маладых, якія выхоўваюцца ў сем’ях з праблемай алкаголю.

Моладзь з вялікай радасцю прыняла ўдзел у вясёлым вечары, падчас якога мелі магчымасць пазнаёміцца і разам патанцаваць. Сустрэча прайшла ў вельмі прыемнай атмасферы.

для друку для друку