Дастукацца да Нябёсаў-7: у Баранавічах выступяць шэсць калектываў

VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 10 лютага. У зале ДК «Тэкстыльшчыкаў» выступяць вядомыя маладым католікам беларускія музычныя калектывы «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN».

Арганізатар канцэрта ксёндз Павел Рудзьман распавёў, што навінка гэтага года — онлайн-трансляцыя сэйшна на Youtube-канале святара — Pavel Rudman. А сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ў афіцыйнай групе па адрасе vk.com/ddn_by

Па пытаннях адносна канцэрта можна звяртацца да святара па тэлефоне: +375 (29) 709 00 93.

Такім чынам, субота, 10 лютага, пачатак у 18.00, уваход вольны. Адрас ДК «Тэкстыльшчыкаў» — Баранавічы, вул. Кірава, 62.

katolik.life

для друку для друку