Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю “Дыялог у сям’і” для сужэнцаў у Глыбокім

Кожную трэцюю сераду месяца маладыя сем’і Глыбоцкай парафіі збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам падымаюць хвалюючыя тэмы. На чарговае спатканне, якое адбылося 21 лютага, былі запрошаны супрацоўнікі душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы” Іван Пузанаў і Ірына Малочка. Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю на тэму “Дыялог у сям’і”.

Іван Пузанаў закрануў важную тэму «Малітва ў сям’і» і прывеў статыстыку, что ў Беларусі ў мінулым годзе было больш за 60% разводаў, а ў тых краінах, дзе веруючыя і практыкуючыя хрысціяне  штодзённа сумесна моляцца – каля 2 % разводаў. Вынік – хрысціянская сям’я жыве супольнай малітвай.

Як навучаў святы Ян Павел ІІ, самы асноўны фундамент сям’і змешчаны на трох алтарах: алтар малітвы, размовы (за абедам ці вячэрай) і алтар даравання (сужэнскае ложа)

Ірына Малочка ў сваю чаргу распавяла пра разуменне плоднасці, цыклічнасці і сам метад распазнання плоднасці (МРП).

Супрацоўнікі душпастырства падкрэслілі, што момант катэхізацыі ў падрыхтоўцы да сакраманта сужэнства вельмі важны. І свецкія катэхеты (сямейная пара) вельмі неабходныя, каб дапамагаць святару пры падрыхтоўцы і тлумачэнні некаторых тэм. Дарадчыкі сямейнага жыцця заклікалі прысутных адважыцца на гэты важны крок, каб затым дапамагаць маладзёнам і святару ў падрыхтоўцы да сакраманта сужэнства.

Пасля амаль паўтары гадзіннай сустрэчы, госці запрасілі распавялі пра будучыя пілігрымкі-рэкалекцыі, якія адбудуцца адмыслова для мужчын, а таксама сем’яў у 2018 годзе і запрасілі да ўдзелу.

Марына Сінкевіч

для друку для друку