Дапаможам выбраць пераможцу ў конкурсе «Спевы пілігрымаў» ад Радыё Марыя

У канцы чэрвеня Радыё Марыя ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы пілігрымковы спеў. На працягу ліпеня канкурсанты працавалі над крэатывам і цікавай формай падачы, раскрыццём у спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу, а таксама шукалі ў сваіх архівах пілігрымковыя фотаздымкі і відэа. Бо гэтыя акалічнасці былі аднымі з пунктаў удзелу.

Запрашаем вас да прагляду конкурсных спеваў на YouTube-канале Радыё Марыя. Адзнач лепшае відэа «падабайкай» і тым самым вызначы пераможцу. Галасаванне будзе працягвацца тры тыдні.

У галасаванні прымаюць удзел 18 конкурсных прац, якія былі дасланыя з розных куткоў нашай Беларусі: Барысаў, Салігорск, Мінск, Гомель, Іўе, Гродна. Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі таксама далучылася і даслала свае відэа з чатырох парафій:

Варапаева:

Віцебск, Святой Барбары:

Глыбокае:

Шаркаўшчына:

Марына Сінкевіч

для друку для друку