Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)

Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева.

Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях.

Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу і пачаставалі яго яйкамі і рыбай.

Зміцер Лупач, тэкст і фота

Леанід Юрык, відэа 

для друку для друку