Дамініканскі манах скокнуў з вышыні некалькіх тысяч метраў

pryzokАйцец-дамініканін Павел Казацкі з Польшчы скокнуў з парашутам з вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй. Свой учынак ён прысвяціў 800-годдзю дамініканскага Ордэна.

«Дамініканскае жыццё – гэта таксама занадта экстрэмальны вопыт: мы пераязджаем на новыя землі, каб шукаць людзей у пустыні і ўсялякімі магчымымі спосабамі абвяшчаць Евангелле» – сказаў на зямлі дамініканін.

Дамініканскі ордэн быў заснаваны ў 1214 годзе, калі вакол св. Дамініка была заснавана першая абшчына. Статут дамініканаў быў зацверджаны праз два гады Папам Ганорыем ІІІ. Ордэн хутка распаўсюдзіўся ў Францыі, Іспаніі і Італіі.

Мэтай Ордэна было паглыбленае вывучэнне тэалогіі з мэтай падрыхтоўкі адукаваных прапаведнікаў. Цэнтрамі Ордэна сталі Парыж і Балонья.

На сёння Ордэн налічвае больш за 6 тысяч манахаў. Асноўныя сферы дзейнасці дамініканаў – прапаведванне Евангелля, вывучэнне навук, барацьба з ерассю, адукацыя і місіянерства.

catholic.by са спасылкай на Deon.pl

для друку для друку