Дакумент «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя» дасяжны ў лічбавым фармаце на двух мовах

26 чэрвеня 2020 года ў Віцебску прайшла XVI міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» і была прысвечана праблеме паліятыўных станаў. Упершыню з улікам эпідэмічнай сітуацыі ў свеце, канферэнцыя прайшла анлайн.

На канферэнцыі канцлер дыяцэзіяльнай курыі ксёндз Віктар Місевіч прэзентаваў дакумент Папскай рады па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя». Пераклад зроблены на дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь і выдадзеныя наклады па-беларуску і па-руску.

«Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя» разглядае пытанні медыцынска-прававога характару, якія пастаянна ўзнікаюць і аказваюць уплыў на прафесійную дзейнасць работнікаў аховы здароўя.

Віцебская дыяцэзія перадала частку накладу ў бібліятэку БелМАПА для азнаямлення шырокай медыцынскай грамадскасці з гэтым важным дакументам.

Спампаваць «Новую хартыю работнікаў сферы аховы здароўя» можна па-беларуску>> і па-руску>>

для друку для друку