Дадзены старт падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў

semja jpgМенш чым два гады засталося да наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая запланавана на жнівень 2018 г. У мінулую суботу Касцёл у Ірландыі – гаспадар мерапрыемства – падчас адмысловага сходу ў Дубліне афіцыйна пачаў падрыхтоўку да яго.

Амаль 700 дэлегатаў з усіх дыяцэзій, сямейных рухаў і арганізацый, а тасама ірландскага епіскапату сабраліся на спецыяльнай канферэнцыі пад назвай “Радасць любові Amoris Laetitia і Сусветная сустрэча сем’яў у Ірландыі”. Гэта падзея стала ўрачыстым адкрыццём агульнага шляху ўсяго Касцёла ў Ірландыі, які падрыхтуе яго да прыняцця сем’яў з усяго свету.

Прымас Ірландыі, арцыбіскуп Іман Марцін, звяртаючыся да прысутных, перасцярог ад успрыняцця падзеі як аднаразовага свята для элітнай групы. Ён заклікаў зрабіць намаганне, каб ласка гэтага часу прынесла плёны ў якасці абвяшчэння “Евангелля сям’і”, як у рамках падрыхтоўкі да сустрэчы, так і пасля яе завяршэння, даючы магчымасць найбольшай колькасці сем’яў пачуць пасланне надзеі.

ІХ Сусветная сустрэча сем’яў адбудзецца 22-26 жніўня 2018 г. у Дубліне. Яна пройдзе пад дэвізам: “Евангелле сям’і, радасць для свету”. Форумы праводзяцца кожныя тры гады. Першы адбыўся ў 1994 г. у Рыме, апошні – у 2015 г. у Філадэльфіі. Яны праходзілі таксама: у Рыа-дэ-Жанейра, Маніле, Валенсіі, Мехіка, Мілане.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку