Дадзены пачатак Сіноду Біскупаў на тэму сям’і

sinod14 кастрычніка 2015 г. у ватыканскай базыліцы ўрачыстай Эўхарыстыяй адкрылася XIV Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”. Папа Францішак, які ўзначаліў св. Імшу, заклікаў Касцёл да абвяшчэння “Евангелля сям’і” у праўдзе і любові.

Пантыфік адзначыў, што сучасны чалавек перажывае драму глыбокай адзіноты. І гаворка ідзе не толькі пра ўдаўцоў або людзей, пакінутых сужонкам, але і мігрантаў і бежанцаў, і многіх маладых людзей, якія становяцца ахвярамі спажывальніцтва, выкарыстання і выкідвання, культуры адчужэння.

“У сучасным глабалізаваным свеце мы бачым шмат раскошных дамоў і хмарачосаў, але ўсё менш і менш цяпла дома і сям’і; многія амбіцыйныя праекты, але мала часу, каб жыць дасягнутым; шматлікія складаныя сродкі забавы, але ўсё глыбейшую пустату ў сэрцы; шмат вяселля, але мала любові; так шмат свабоды, але мала аўтаноміі”, — заўважыў Святы Айцец. Ён дадаў, што ўсё больш і больш людзей, якія адчуваюць сябе самотнымі, але і тых, хто сам закрываецца ў эгаізме, меланхоліі, разбуральным насіллі, рабстве задавальненняў і абагаўленні грошай.

Сучасны чалавек усё менш і менш сур’ёзна ставіцца да развіцця цвёрдых і плённых адносін любові, з жалем сцвердзіў Папа. “Любоў трывалую, верную, надзейную, стабільную, плодную ўсё часцей высмейваюць і прадстаўляюць у якасці старамоднай сукенкі”, — сказаў ён і дадаў, што найбольш развітыя грамадствы маюць сёння самы нізкі ўзровень нараджальнасці і самы высокі ўзровень абортаў, разводаў, самагубстваў і знішчэння навакольнага і сацыяльнага асяроддзяў”.

Узгадваючы біблійную гісторыю стварэння, Святы Айцец адзначыў, што Бог не стварыў чалавека для жыцця ў смутку і адзіноце, але для шчасця ў сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, каб любіць і быць любімым; і каб бачыць сваю плённую любоў у дзецях.

Францішак сказаў, што і сённяшні чалавек па-ранейшаму зачараваны кожнай сапраўднай любоўю. Таму задача Касцёла – перажываць сваю місію ў любові, якая шукае і ацаляе параненыя пары, якая выходзіць на дапамогу людзям. Ён павінен вучыць і абараняць асноўныя каштоўнасці, не забываючыся аб міласэрнасці. Касцёл таксама павінен выхоўваць да сапраўднай любові, якая бузе ў стане вырваць чалавека з адзіноты, не забываючыся аб сваёй місіі Добрага Самараніна для параненага чалавецтва.

sinod

Ватыканскае радыё

для друку для друку