Дабрачынны канцэрт зладзіла маладзёжная місія «Чыстае сэрца» ў Мінску

чыстае-сэрца-15-900x600Маладзёжная місія «Чыстае сэрца» правяла 23 мая ў Палацы прафсаюзаў у Мінску дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей, паведамляе Крыніца.info.

На сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць зробленыя падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкацэнтры ў Бараўлянах.

Перад канцэртам ўсе жадаючыя маглі таксама наведаць выставу прыкладнай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, паўдзельнічаць у майстар-класах.

Канцэрт прайшоў у рамках «Фестывалю чыстых сэрцаў», прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзіцяці. Ужо чацвёрты год запар фестываль дае магчымасць рэалізавацца таленавітым, творчым дзецям з інтэрнатных навучальных устаноў і разам з тым падарыць радасць хворым на рак дзецям.

Маладзёжная місія «Чыстае сэрца» — рэлігійная арганізацыя, заснаваная каталіцкім мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам для дабрачыннай дзейнасці паводле прынцыпаў хрысціянскай міласэрнасці і прапаганды агульначалавечых каштоўнасцяў. Місія прыняла на сябе заданне рэалізацыі і прапаведвання хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучасным грамадстве ў Беларусі.

чыстае-сэрца-2-900x600 чыстае-сэрца-5-900x600 чыстае-сэрца-19 чыстае-сэрца-22-900x600 чыстае-сэрца-24-900x600 чыстае-сэрца-38-900x611 чыстае-сэрца-40-900x600Фота Надзеі Гацак

для друку для друку