28 сакавіка 2016 года «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных «Вялікдзень для ўсіх» у Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства.
Былі падрыхтаваныя падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах апынуліся за рысай беднасці. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Няхай адно добрае слова або маленькі падарунак дапамогуць гэтым людзям здабыць суцяшэнне і надзею, веру ў справядлівасць і міласэрнасць Божую. Людзі атрымалі, хай малое, але нейкае суцяшэнне: адны хвілінку ўвагі, а іншыя засталіся задаволеныя маленькім падарункам і працягнутай руцэ.
Аліна Сарокіна, тэкст і фота
