- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску

[1]Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі, накіраванай на падтрымку шматдзетных сем’яў горада Мінска, якую зладзіла адміністрацыя Ленінскага раёна 28 жніўня.

Мерапрыемства адбылося ў кінатэатры “Салют”. Рэлігійная місія разам з адміністрацыяй горада дапамагла дзецям падрыхтавацца да школы. На акцыю прыбыло шмат дзяцей разам са сваімі бацькамі. Для іх была падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма, а таксама прагляд мультфільму.

Ад салезіян, з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, дзеці атрымалі заплечнікі з канцылярскімі прыладамі, што дапаможа ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года.

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе салезіяне таксама дапамагалі бацькам падрыхтаваць дзяцей да школы.

sdb.by [2]