Да ўвагі святароў і кансэкраваных асобаў: перавыданне «Новага Запавету»

Па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Канферэнцыі Біскупаў, з мэтаю перавыдання першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» (Мінск, 2017), просім святароў і кансэкраваных асобаў усіх дыяцэзій на Беларусі выказацца да 15 лютага 2018 г., колькі яшчэ асобнікаў Вы хацелі б набыць для Вашай парафіі ці манаскай супольнасці.

Колькасць асобнікаў павінна быць кратна пяці, напр., 5, 10, 15, 75, 100.

Свае просьбы просім накіроўваць на адрас: liturgia@catholic.by.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Catholic.by

для друку для друку