Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у Польшчы выпусцілі новую манету

З 15 верасня 2017 года ў Польшчы ўвайшла ў абарачэнне калекцыйная манета «100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў», паведамляе прэс-бюро Польскага нацыянальнага банка.

На рэверсе манеты змешчана карона, якой ўкаранавана фігура Маці Божай Фацімскай і лілея — сімвал чысціні  Дзевы Марыі.

Рэверс манеты

На аверсе змешчана выява трох пастушкоў, якім з’явілася Панна Марыя. Таксама на адным баку размешчаны элементы плацежнага сродку: выява арла (зацверджанага для ўсіх грашовых знакаў Польшчы), намінал манеты, надпіс «Rzeczpospolita Polska» і год выпуску.

Аверс манеты

Манету наміналам 10 злотых стварыла мастачка Уршуля Валежак. Гэтая калекцыйная манета мае выключную форму і масу. Выпуск манеты налічвае 25 тыс. штук, а купіць яе можна па цане 100 злотых у аддзяленнях Нацбанка і інтэрнэт-краме «Калекцыянер».

CREDO

для друку для друку