Цуд у Пуэрта-Рыка: касцёл знішчаны, табернакулюм некрануты

Вернікі ўзялі табернакулюм і прайшлі працэсіяй па абломках, прычынай якіх стаў землятрус. Затым яны схавалі табернакулюм на плябаніі, каб захоўваць Найсвяцейшы Сакрамант з належнай пашанай.

Пуэрта-Рыка яшчэ не аднавіўся пасля разбуральнага ўрагану, ад якога пацярпеў у 2017 годзе, і ўжо чарговы катаклізм спусташае гэтую бедную краіну.

За апошнія два тыдні востраў пацярпеў каля 1000 землятрусаў, у выніку якіх загінуў адзін чалавек, і больш за 800 дамоў былі разбураны.

Касцёл разбураны, табернакулюм некрануты.

Адзін з землятрусаў адбыўся 7 студзеня і меў моц 6,4 па шкале Рыхтэра. Прайшло некалькі хвілін, але гэтага было дастаткова, каб ператварыць шматлікія дамы ў смецце, у тым ліку касцёл Беззаганнага Зачацця ў Гуаяніле. Як распавядае ксёндз, які працуе ў гэтай парафіі, пасля яго прыбыцця на месца, ён убачыў замест свайго касцёла груду смецця і «цалкам непашкоджаны табернакулюм, які знаходзіўся на краі алтара».

Па дадзеных мясцовых СМІ, «ранішні штуршок землятрусу разбурыў капліцу, у выніку чаго алтар нахіліўся наперад. Аднак, табернакулюм амаль вісеў у паветры, толькі крыху абапіраўся на алтар».

Пераклад з aleteia.pl

 

для друку для друку