COMECE: тэхналогіі павінны служыць міру і бяспецы

Ілюстрацыйнае фота

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) абнародавала дакумент, прысвечаны праблеме распрацоўкі і выкарыстання высокатэхналагічнай зброі.

Даследаванне пад назвай “Тэхналогіі на службе міру” было апублікавана ў кантэксце ўмацавання аператыўнага і прамысловага супрацоўніцтва паміж краінамі Еўрасаюза ў адказ на законную занепакоенасць еўрапейскіх грамадзян пытаннямі бяспекі. У ім падкрэсліваецца, што з пункту гледжання Каталіцкага Касцёла, стратэгічныя мэты павінны быць арыентаваны на ўстойлівую бяспеку і мір.

У сувязі з гэтым адзначаецца, што “тэхналогіі павінны служыць бяспецы асобных людзей, сем’яў і супольнасцей”. Таму прыярытэты адмысловых ініцыятыў ЕС, уключаючы фінансавую падтрымку развіцця інавацыйных узбраенняў, павінны быць скіраваны да гэтай мэты. У дакуменце звяртаецца ўвага на прававыя і этычныя рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем аўтаномнай зброі.

COMECE раіць, у прыватнасці, каб пры распрацоўцы, распаўсюджванні, экспарце і выкарыстанні беспілотных узбраенняў, цалкам паважаліся нормы міжнароднага права , правы чалавека і гуманітарнае права; каб прыкладаліся намаганні на карысць гарманізацыі міжнародных стандартаў у сферы права, бяспекі і этыкі; каб гарантавалася празрыстасць праграмнага забеспячэння штучнага інтэлекту ў гэтых сістэмах і, нарэшце, цалкам адмовіцца ад выкарыстання поўнасцю аўтаномных узбраенняў, якія могуць дзейнічаць без кантролю з боку чалавека.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі