Ці трэба пасціць ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса?

У пятніцу, 28 чэрвеня, вернікі адзначаюць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ці трэба прытрымлівацца посту ад спажывання мясных страваў у пятніцу? Ці ёсць абавязак быць у святыні на св. Імшы?

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса дазваляецца спажываць мясныя стравы. Пост, у прыватнасці, устрыманне ад спажывання мяса, абавязвае ўсе пятніцы года, акрамя пятніц, на якія выпадае ўрачыстасць. Пра гэта гаворыцца ў 1251 каноне Кодэкса Кананічнага права.

Гэтая ўрачыстасць не ўваходзіць у спіс урачыстасцяў, падчас якіх вернікі маюць абавязак прымаць удзел у св. Імшы.

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку