Ці магчыма зрабіць 2 ліпеня непрацоўным днём у Беларусі?

У гэты дзень адзначаецца ўспамін Маці Божай Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

Зараз па рашэнню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі будслаўскі фэст пераносіцца на бліжэйшыя пятніцу і суботу. Гэта зроблена для таго, каб больш вернікаў мелі магчымасць яго наведаць. Але для часткі вернікаў, асабліва мясцовых, гэтым днём лічыцца 2 ліпеня.

У 90-х гадах ужо мінулага стагоддзя беларускія іерархі ўжо звярталіся з падобнай прапановай да ўрада. Тады яна не знайшла падтрымкі.

Але, на мой погляд, з тых часоў сітуацыя змянілася. Будслаўскі фэст у мінулым годзе ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. А ў 1995 годзе святкаванне Дня незалежнасці было перанесенае на 3 ліпеня. Таму можна было б зрабіць у краіне два выходныя. Людзі б гэта падтрымалі, ды і краіна б ад гэтага не страціла.

Таму, на маю думку, беларускім каталіцкім іерархам варта яшчэ раз звярнуцца з падобнай ініцыятывай да кіраўніцтва краіны. Лічу, народ у сваёй масе будзе не супраць гэтай прапановы. А падтрымку гэтай прапановы можна забяспечыць праз збор подпісаў пад электронным зваротам. Або не толькі электронным.

Зміцер Лупач

для друку для друку