Чыгуначнікі Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Будслаў

30 лістапада прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.

Паездка была прымеркавана да літургічнага ўспаміну св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў, які адзначаўся 25 лістапада. У будслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі гэтай святой.

У праграме былі святая Імша, канферэнцыя на тэму сакраманту Эўхарыстыі і супольны абед. Кусташ санктуарыя кс. Дзмітрый Дубовік пазнаёміў гасцей з гісторыяй агульнабеларускай святынi i цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Паездку ўзначаліў а. Станіслаў Станеўскі CSsR, у ёй удзельнічалі таксама чыгуначнікі з Маладзечна і Мінска.

Па дарозе прадстаўнікі душпастырства наведалі таксама касцёл св. Юзафа ў Валожыне.

“Мы вярнуліся дадому шчаслівыя і радасныя ад добра праведзенага часу, ад сустрэчы са старымі знаёмымі і магчымасці пазнаёміцца з новымі людзьмі”, – адзначыла Святлана Вярышка з Гродна.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку