Чысцец

phoca_thumb_l_pinsk-0003“Хвала Хрысту! Чаму памерлыя, трапiўшы ў чысцец, не могуць сабе дапамагчы?”

Наталля.

На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск):

– У чысцец трапляюць душы, якія жылі ў любові і сяброўстве з Богам, але не да канца паядналіся з Ім пры жыцці.

Адышлі да вечнасці ў стане “лёгкага” граху і не адпакутавалі за гэта на зямлі. Хоць і заслужылі вечнае жыццё ў раі, але не могуць без перашкодаў увайсці ў неба.

Таму праходзяць часовае ачышчэнне ў чысцы, спадзеючыся на Божую міласэрнасць. Жыццё вечнае залежыць ад нашага зямнога жыцця. Яны не могуць самі сабе дапамагчы, бо нічога не могуць змяніць.

Менавіта таму мы молімся за душы памерлых, бо праз нашую малітву, удзел у Святой Імшы і ўчынкі міласэрнасці можам паменшыць гэты час ачышчэння і дапамагчы ім хутчэй увайсці ў неба.

для друку для друку