Чым аздабляць велікодныя яйкі?

pasha-deti“Ці можна выкарыстоўваць выявы святых для аздаблення велікодных яек?” Юля

На пытанне адказвае кс. Андрэй Сідаровіч MIC:

– Існуюць розныя легенды пра ўзнікненне традыцыі размалёўвання велікодных яек. Адна з іх распавядае, што святая Магдалена, ідучы да месца пахавання Езуса, вырашыла купіць на сняданак апосталам яйкі. А пасля сустрэчы з Уваскрослым яна заўважыла, што нават яйкі ў кошыку ад радасці змянілі колер.

Лічыцца, што самы адпаведны колер для яек − чырвоны, бо сімвалізуе пакуты і кроў Хрыста. Аднак у хрысціянскай традыцыі ўжываюцца і іншыя колеры на знак радасці перамогі жыцця над смерцю. Маляванне і аздабленне яек сталі прыгожай велікоднай традыцыяй. Велікодныя яйкі могуць быць не толькі святочнымі сувенірамі, але нават ювелірнымі шэдэўрамі, такімі, як, напрыклад, славутыя яйкі Фабержэ.

Велікоднае яйко − гэта сімвал уваскрашэння і перамогі. Таму няма перашкодаў, каб на ім была выява святога чалавека − сведкі Хрыстовага ўваскрашэння і перамогі ў змаганні за святасць.

для друку для друку