- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Чвэрць мільёна еўра дапамогі ліванцам ад імя Папы Францішка

[1]Святы Айцец накіраваў праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека першапачатковую дапамогу ў памеры 250 тыс. еўра на адрас Касцёла ў Ліване.

Ахвяраванне з’яўляецца знакам увагі і айцоўскай блізкасці Святога Айца да пацярпелага насельніцтва, якое адчувае сур’ёзныя цяжкасці, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Дыкастэрыі.

Грошы былі адпраўлены праз Апостальскую нунцыятуру ў Ліване і будуць служыць аказанню дапамогі пацярпелым ад страшнага выбуху ў порце Бейрута 4 жніўня 2020 г., які прынёс сотні смерцяў і сотні тысяч параненых і перамешчаных асоб. Разбураны дамы, касцёлы, кляштары, грамадскія і медыцынскія цэнтры.

Ва ўмовах вострай патрэбы каталіцкія структуры рэагавалі на сітуацыю неадкладна, аказваючы дапамогу праз структуры ліванскай Caritas.

Падчас апошняй агульнай аўдыенцыі Пантыфік заклікаў маліцца за Ліван, “каб, дзякуючы намаганням усіх грамадскіх, палітычных, рэлігійных груп, краіна магла перажыць гэты трагічны і пакутлівы момант, і пры дапамозе міжнароднай супольнасці пераадолела сур’ёзны крызіс”.

Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News