Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату прынялі ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату ўдзельнічалі ў XXIX Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве, які арганізавала Каталіцкае спартыўнае таварыства Рэспублікі Польшча.

Прадстаўнікамі Іўеўшчыны сталі хлопцы і дзяўчаты розных узроставых груп. Нашы каманды бяруць удзел у гэтым спаборніцтве не першы год і неаднаразова вяртаюцца на радзіму з перамогай. Яны мелі шмат супернікаў, бо, як і кожны год, у турніры ўдзельнічалі вернікі з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы.

У гэтым годзе нашы каманды атрымалі кубкі за 1-е і 3-е месца. Лепей за ўсіх выступіла каманда з Іўя, якая складалася з хлопцаў 2003 года нараджэння і заняла 1-е месца.

Зборная каманда юнакоў з Ліпнішак і Юрацішак заняла 4-е месца ў сваёй катэгорыі. Каманда дзяўчат, якая здзівіла сваім з’яўленнем на турніры, заняла 5-е месца. Наймалодшая каманда заняла 3-е месца. Лепшым гульцом у сваёй катэгорыі стала Мілена Захар, лепшым бамбардзірам – Антон Дубовіч.

grodnensis.by

для друку для друку