Часопіс “Дыялог” адзначыць 25-годдзе

23 лютага ў Баранавічах пройдзе свята, прысвечанае 25-годдзю часопіса “Дыялог”.

Чвэрць стагоддзя часопіс “Дыялог” прыходзіць да чытача, несучы яму слова Евангелля, дапамагаючы знайсці шлях да Бога, каб атрымаць збаўленне. “Спадзяемся, што выконваем сваю справу пад пільным вокам Пана Бога”, — адзначаюць супрацоўнікі часопіса.

У праграме свята:

11.00 — урачыстая святая Імша падзякі за 25 гадоў знаходжання часопіса “Дыялог” на ніве Бога

12.15 — распачацце ўрачыстай юбілейнай праграмы

прывітанне гасцей

кс. Юрый Санько, прэс-сакратар ККББ. Евангелізацыя праз сродкі масавай інфармацыі

біскуп Ежы Мазур SVD. Першыя крокі “Дыялога”

біскуп Антоні Дзям’янка

слова гасцям свята

14.00 — урачысты абед

Пасля абеду — наведванне выставы “Дарогаю Бібліі”

Свята будзе суправаджаць струнны квартэт Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы, вул. Шаўчэнкі, 6

Catholic.by

для друку для друку