Чарговы выпуск групы «Вечароў для закаханых»

У апошні веснавы вечар чарговая група закаханых завяршыла сваю падрыхтоўку да сур’ёзных адносін, якія праводзіліся пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Пачынала рэкордная 11-ка маладых пар, а завяршыла моцная васьмёрка. Апошні вечар стаў своеасаблівым падсумаваннем усяго двухмесячнага цыклу. Як адзначыў кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, цыкл цягнуўся да самых зацемкаў, але святло кахання разганяла вясновыя змрокі і стварала атмасферу самых шчаслівых імгненняў.

Аніматары на чале з Бракутамі пастараліся, каб гэтае падсумаванне нагадала закаханым многія імгненні ранейшых вечароў. Кульмінацыяй сустрэчы стала св. Імша, дзе моладзь атрымала свае першыя сумесныя дакументы.

Цяжка сказаць, што дакладна вырашылі ці вырашаць закаханыя, аднак на “Вечарах” стала зразумела, што яны гэта зробяць свядома і дабраахвотна. Дзякуючы працы аніматараў, а ў падрыхтоўцы закаханых удзельнічала большая частка актывістаў Мінскага цэнтра сужэнскіх сустрэч, маладыя людзі могуць упэўнена крочыць у сваю будучыню. І няхай Бог шчасціць!

для друку для друку