Чарговая сустрэча «Вінаградніка» пройдзе 30 верасня

Жніво, сейбіт, збіранне плёнаў, зерне…

Гэтыя вобразы даволі распаўсюджаныя ў Бібліі. Яны часта гучаць з вуснаў прапаведнікаў. Многія з нас, магчыма, чулі гэтыя тэмы на мінулых «Вінаградніках». Асабіста для мяне выклікае здзіўленне, што чарговы раз, хоць і па-новаму, буду казаць пра тое самае. Але, з іншага боку, разумею чаму. Богу важна не столькі нашыя веды, колькі канкрэтныя плёны і вынікі. Слова Божае павінна даваць канкрэтныя плёны, а мы павінны станавіцца «выканаўцамі Слова, а не толькі слухачамі» (Якуб 1, 22).

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «Вінаградніка», якая адбудзецца 30 верасня. Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 28 верасня (чацвер).

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (мтс) Маша.

Праграма:

9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку