Чарговая папская ініцыятыва – «Пральня Францішка» для бедных адкрылася ў Рыме

У панядзелка, 10 красавіка 2017, з пачаткам Вялікага тыдня, у Рыме адкрылася «Пральня Папы Францішка». Гаворка ідзе пра паслугі і бясплатную дапамогу бедным, у прыватнасці бяздомным, якія змогуць тут памыць сваю вопратку і іншыя рэчы, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Ватыканскага Радыё.

Ініцыятыва зарадзілася як адказ на заклік Папы Францішка «канкрэтызаваць» вопыт ласкі Юбілейнага Года Міласэрнасці. У Апостальскім лісце «Misericordia et misera» з нагоды яго завяршэння Святы Айцец пісаў, што жаданне быць блізка да Хрыста патрабуе «станавіцца блізка братоў», таму што нішто не зʼяўляецца такім прыемным Айцу, як «канкрэтны знак міласэрнасці». Міласэрнасць становіцца адчувальнай і бачнай «у канкрэтным і дынамічным дзеянні». А таму, па яго словах, прыйшоў час «даць месца крэатыўнасці міласэрнасці», каб укараніць у жыццё новыя ініцыятывы ў гэтай сферы, якія зʼяўляюцца «плёнамі ласкі».

У святле вышэйсказанага, у Рыме вырашылі ажыццявіць яшчэ адзін праект, накіраваны на вяртанне чалавечай годнасці тым, хто апынуўся на ўзбочыне жыцця. Пральня размешчана ў памяшканнях валанцёрскай арганізацыі «Цэнтр людзей свету» у рымскім квартале Трастэверэ. «Пральня Папы Францішка» —  адно з служэнняў, якія валанцёры праводзяць у гэтым асяроддзі. Тут жа на працягу наступных месяцаў плануецца таксама арганізаваць душавыя кабіны, цырульню, медыцынскія кабінеты і пункт раздачы прадметаў першай неабходнасці.

У памяшканнях, адведзеных для пральні, устаноўлена шэсць пральных і столькі ж сушыльных машын, таксама ёсць прас. Усё гэта стала магчымым дзякуючы міжнародная карпарацыі «Whirlpool». У ажыццяўленні праекта таксама ўдзельнічае кампанія «Procter & Gamble», якая ўжо два гады бясплатна пастаўляе сродкі для галення ў «цырульню для бедных», абсталяванай паблізу плошчы св. Пятра, а цяпер прадставіла бясплатныя мыйныя сродкі для дабрачыннай пральні.

«Сярод усіх тых спраў, якія ўжо зʼявіліся падчас пантыфікату Папы Францішка, а менавіта, душавыя, начлежка, амбулаторыя, – адзначае арцыбіскуп Конрад Краеўскі, – быццам не хапала яшчэ гэтага апошняга элемента, пральні, паколькі, нягледзячы на ​​тое што нашы бедныя атрымліваюць шмат адзення ад людзей, але ўсё роўна праз некаторы час яны павінны яго выкідваць як непрыгоднае. Да публічных пральняў яны не вельмі могуць ісці, таму што там трэба плаціць. Таму зʼявілася пральня, і ў гэтай жа частцы горада мы плануем неўзабаве адкрыць цырульню для бедных і амбулаторыю.

Такім чынам, тут зʼявіцца цэлы ланцужок спраў міласэрнасці і дабрыні, якія застануцца пасля Года Міласэрнасці. Ініцыятыва была прынятая з вялікай радасцю. Адразу ж некаторыя фірмы вырашылі ахвяраваць Святому Айцу парашкі і ўсё, што трэба для ўтрымання такой пральні. Я іх пытаўся: як надоўга? Мне адказалі: пакуль гэтая пральня будзе існаваць. Гэта значыць справа не абмяжуецца адным пантыфікатам Папы Францішка».

пераклад catholicnews.by

для друку для друку