Чаму злы дух атакуе сексуальную сферу чалавека?

intymnascЁсць штосьці дзівоснае ў тым, як праяўляюцца адносіны паміж мужчынам і жанчынай: у асаблівым дыялогу жэстаў, слоў і прыцягальнасці. Усё знешняе, усё, што выражаецца пры дапамозе слоў павінна весці да найважнейшага – любові.

Мужчына прапаноўвае жыццё, а жанчына прымае яго. І так мусіць быць у кожным аспекце жыцця пад умоваю, што абое будуць за гэта змагацца. Калі мужчына не хоча даць сябе жанчыне, то пазбаўляе жанчыну магчымасці прыняць жыццё. А даванне жыцця – гэта словы, жэсты, інтымнасць і штодзённае змаганне. Сэнс давання сябе і станаўлення адным цэлым можна зразумець тады, калі мы спытаем аб гэтым Бога ў Яго Касцёле.

Адносіны жанчыны і мужчыны, адносіны ў сям’і, адзінства і інтымнасць пакліканы наследаваць вобраз адносінаў паміж Богам і чалавекам. Няма лепшага спосабу выразіць і рэалізаваць дадзеныя нам Богам імкненні да змагання, прыгажосці і любові інакш, як на шляху сужэнства. Сужэнства – гэта прывілей і гонар. Гэта запрашэнне да пазнання самага інтымнага “я”, якое датычыць не густаў і звычаяў, а чагосьці больш глыбокага – таго, што належыць выключна гэтым канкрэтным мужчыне і жанчыне.

Адзінства жанчыны і мужчыны ў Новым Запавеце перададзена з дапамогай вобраза адзінства Бога і Касцёла, а значыць і кожнага з нас. Вобразам Бога з’яўляецца чалавек – жанчына і мужчына, але не кожны паасобку, а менавіта як адно цэлае. Інтымнага і непаўторнага адзінства з намі жадае таксама Бог. Сексуальны кантакт паміж сужонкамі прыгожы пры ўмове, што ён мае аднясенне да Бога і становіцца выражэннем інтымнасці адносінаў Бога і чалавека.

Злы дух хоча рознымі спосабамі знішчыць нашае адзінства з Богам і менавіта таму так моцна атакуе чалавечую сексуальнасць. Трэба памятаць, што вораг нашага збаўлення стараецца ўдарыць па найбольш далікатным бакам жыцця чалавека. У дадзеным выпадку – па сексуальнай сферы, жадаючы яе сказіць.

Crux.by са спысылкай на deon.pl

для друку для друку