Чаму Папа ў Фаціме назваў сябе «біскупам, апранутым у белае»?

Падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, якім Папа Францішак вяртаўся з Фацімы ў Рым, журналісты спыталіся ў Святога Айца, чаму падчас малітвы ў Фаціме ён назваў сябе «біскупам, апранутым у белае», а менавіта словамі з трэцяй фацімскай таямніцы.

Да гэтага часу гэтыя словы несумненна адносіліся да св. Яна Паўла II і замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года.

Францішак, адказваючы на ​​пытанне журналістаў, адзначыў, што малітва, якую ён прачытаў перад фігурай Маці Божай Фацімскай, была складзена не ім. Ён падкрэсліў сувязь слоў пра біскупа ў белым і Маці Божай — менавіта Белай Панны, а таксама на хрысцільнай белай вопратцы нявінных дзяцей. «Думаю, што праз белае спрабавалі даслоўна выказаць гэта жаданне супакою, нявіннасці, каб не ведалі вайны супраць іншага. Тагачасны кардынал Ратцынгер цалкам і дакладна растлумачыў Трэцюю таямніцу», — сказаў Папа.

Наступнае пытанне датычылася 25-ай гадавіны біскупскай намінацыі будучага Наступніка св. Пятра і магчымую сувязь гэтай даты з фацімскай таямніцай. «Не думаў аб гэтым супадзенні. Толькі ўчора, молячыся перад Маці Божай, прыпомніў сабе, што 25 год таму 13 мая патэлефанаваў мне Апостальскі нунцый, які абвясціў мне намінацыю на біскупа. Маці Божую прасіў аб прабачэнні маіх памылак, а таксама за дрэнны густ у выбары людзей…», — прызнаўся Святы Айцец.

Папа Францішак сказаў таксама, что Ёзаф Ратцынгер ужо даўно аб’ясніў добрае значэнне тэкстаў фацімскіх таямніц.

Паводле deon.pl
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку