Чаму хрысціяне павінны маліцца перад спажываннем ежы?

molitwa pered edojЗ якой мэтай хрысціяне павінны прасіць Бога ў малітве аб благаслаўленні ежы?

Аляксей, 23 гады

Адказвае кс. Уладзісаў Сурвіла:
Малітва з’яўляецца ўзвышэннем душы да Бога або просьбай, скіраванай да Яго аб адпаведным дабры, згодным з Яго воляй. Евангелле часта паказвае Езуса падчас малітвы. Усё Яго жыццё — малітва.

«Ці ясце, ці п’яце, ці іншае што робіце, усё рабіце на славу Божую. Не давайце дрэннага прыкладу ні юдэям, ні элінам, ні царкве Божай, так, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы не сабе карысці, а многім, каб яны ўратаваліся» (1 Кар 10, 31-33).

У малітве благаслаўлення ежы мы дзякуем Богу за стравы, дзякуем за тое, што выслухаў нашыя просьбы: «хлеба нашага штодзённага дай нам сёння». Дарэчы, Касцёлу вядомы выпадак, калі апосталу Яну прапанавалі выпіць чару са смяротным ядам, каб выпрабаваць ягоную веру. Апостал перад прыняццем змесціва чары благаславіў яго і застаўся жывы.

grodnensis.by

для друку для друку