Catholic.by запрашае кожную пятніцу ўвечары на Крыжовы шлях анлайн

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.

На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.

Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на сайце парафіі jan.by.

Традыцыя перажывання пакутаў Хрыстовых — набажэнства Крыжовага шляху — з’явілася ў Касцёле ў ХІІ–ХІІІ стст. Яе карані паходзяць з духоўнасці францішканаў, дамініканаў і цыстэрцыянскіх містыкаў. У памяць аб прыпынках Езуса на Яго пакутным шляху будаваліся капліцы і такім чынам ствараліся Кальварыі (так называлася месца, дзе быў укрыжаваны Хрыстус).

Набажэнства Крыжовага шляху практыкуецца асабліва ў перыяд Вялікага посту. Удзельнікі ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.

Catholic.by

для друку для друку