«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў для маладых інвалідаў супольны адпачынак

adpachunak_Caritas0831 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для маладых інвалідаў з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.

Інваліды разам з валанцёрамі весела і гучна развітваліся з летам – нездарма выезд на прыроду быў прызначаны на апошні летні дзень.

Адпачынак праходзіў у в. Заслонава Лепельскага раёна — на старой верталётнай базе, якая зараз належыць пейнтбольнаму клубу Joker.pro.

adpachunak_Caritas13

Усе прысутныя маглі пастраляць у пейнтбольным ціры, пагуляць у лазертаг, патанчыць, з’есці смажаныя на вогнішчы каўбаскі, прагуляцца па лесе і, канешне, пазнаёміцца паміж сабой.

Знайшоў хвілінку і наведаў маладых людзей біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Свежае паветра, актыўны адпачынак і добрая кампанія – ці можна развітацца з летам лепш?!

Яўгенія Ізотава, тэкст
Алена Заека, фота

для друку для друку