«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правёў акцыю па забеспячэнні сельскагаспадарчымі жывёламі патрабуючых

Вясной 2019 года Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе.

Сутнасць акцыі была ў тым, каб забяспечыць сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія сем’і, а таксама інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў.

Безумоўна, такая дабрачынная акцыя мае вялікую сацыяльную значнасць, спрыяе павышэнню дабрабыту малазабяспечаных грамадзян і гарантуе іх сацыяльна-працоўную занятасць.

Антаніна Палінская, тэкст і фота

для друку для друку