- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Разважаем над Божым словам разам з капуцынамі

[1]

< [3] 2018 > [4]
Октябрь 24
«
»
  • 24
    24.Октябрь.Среда

    29 звычайны тыдзень, 24 кастрычніка, серада [6]

    Весь День
    2018.10.24

    Калі Хрыстос расказвае чарговую прыпавесць пра чуванне і трыванне ў гатоўнасці да Божага суду, Пётр на ўсякі выпадак удакладняе: “Пане, гэтую прыпавесць расказваеш нам, ці ўсім людзям?” З далейшай прыпавесці вынікае, што да Апосталаў будуць асаблівыя патрабаванні, але не толькі да іх.

    У прыпавесці пра вернага і нявернага слугу Езус дае Апосталам зразумець, што перш за ўсё яны павінны быць вернымі і прадбачлівымі эканомамі. Менавіта ім Бог даручыў свой народ, каб “раздаваць ім у свой час меру хлеба”, гэта значыць, каб жывілі людзей словам жыцця, якое самі пачулі ад Збаўцы. Гэтае заданне па-ранейшаму выконваюць біскупы на чале з наступцам св. Пятра, Папам рымскім. Але ў шырэйшым сэнсе за апостальства ў свеце адказныя ўсе ахрышчаныя. Безумоўна, адказнасць гэтая, як і спосабы апостальства для кожнага іншая. Амаль кожны дзень сустракаем людзей, якім патрэбна Добрая Навіна пра Хрыста. Аднак не заўсёды яны гатовыя прыняць пропаведзь духавенства, лекцыі высокай тэалогіі ці маральныя павучэнні. Чалавеку, далёкаму ад Касцёла на першы кантакт з Богам неабходна проста пачуць або ўбачыць тое, што Бог ужо зрабіў ў нашым асабістым жыцці. Толькі такім чынам можна чалавеку спадарожнічаць на яго шляху да Хрыста ў слове Евангелля, ў сакрамэнтах і ў супольнасці Касцёла.

    “Каму даручана шмат, ад таго больш і запатрабуюць”. Бог шмат даручыў нам свабоды, аздараўлення, пачуцця сэнсу і надзеі на будучыню. Але ўсе гэтыя даброты дадзеныя не толькі дзеля нас, але і дзеля тых, хто павінен іх у нас убачыць і запрагнуць.

    Ці не паддаюся я апраўданню, нібыта вера, гэта выключна мая асабістая справа? Ці ўсведамляю сабе, якія канкрэтна цуды Бог здзейсніў ў маім жыцці? Ці маё апостальства не ператвараецца ў напышлівае чытанне мараляў?

    Бр. Андрэй Квяцінскі OFMCap, Літва