для друку для друку

Разважаем над Божым словам разам з капуцынамі

< 2018 >
Июль 14
«
»
  • 14
    14.Июль.Суббота

    14 звычайны тыдзень, 14 ліпеня, субота

    Весь День
    2018.07.14
    • Іс 6, 1–8
    • Пс 93 (92), 1ab. 1c–2. 5  (Р.: 1а)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 24–33

    У той час:

    Езус сказаў сваім вучням: Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш назавуць хатніх яго? Таму не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.

    У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом  Маім, які ў нябёсах.

    Чарговы раз чую, што крочанне за Езусам звязана са шматлікімі цяжкасцямі. Таму магу быць упэўнены, што паколькі людзі не ўшанавалі Яго, то тым больш мяне не ўшануюць. Калі абражалі Пана Езуса, то і мяне будуць абражаць. Калі Ён пакутаваў, то і я буду пакутаваць. Калі нават сам Бог, у асобе Езуса, зведаў непрыняцця, становячыся ахвярай вялікай несправядлівасці, то чаму ж гэты вопыт павінен быў бы мяне абмінуць? Гэта, безумоўна, цяжка, але прымаючы гэта з вераю, станаўлюся перад шанцам быць штораз больш падобным за Езуса. Калі пакутую, асабліва незаслужана, Бог тым больш бачыць ува мне падабенства да свайго Сына.

    За многія гады служэння сярод людзей, сутыкаюся з тым самым, што было ўдзелам Пана Езуса. Таму ёсць тыя, што мяне любяць і тыя што мяне ненавідзяць. Некаторыя выносяць мяне на п’едэстал, падчас калі іншыя выдумваюць штораз новыя паклёпы. Адны благаславяць, а іншыя закідваюць брудам. Што ж, у сучасным свеце ніводнае месца не свабоднае ад такіх сумных паводзін. Але ў гэтым цяжкім вопыце можна яшчэ дакладней упадабняцца Езусу. Як? Перш за ўсё не праклінаючы крыўдзіцеляў, а благаслаўляючы іх.
    Прымаючы чарговыя ўдары ціхім і пакорным сэрцам, ведаю, што гэта цяжка, але магчыма. Хачу быць верным Езусу і Ягонаму навучанню. Каб гэта ажыццявіць і вытрываць да канца, мне неабходна сэрца, мужнае ў любові. Гэтая сапраўдная любоў паходзіць толькі ад Бога, таму штодзённа прашу ў Яго такой мужнасці.

    Брат Бартош Познаньскі OFMCap, Аўстрыя