для друку для друку

Разважаем над Божым словам разам з капуцынамі

< 2018 >
Июль 13
«
»
  • 13
    13.Июль.Пятница

    14 звычайны тыдзень, 13 ліпеня, пятніца

    Весь День
    2018.07.13
    • Ос 14, 2–10
    • Пс 51 (50), 3–4. 8–9. 12–13. 14 і 17 (Р.: 17b)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 16–23

    У той час:

    Езус сказаў сваім Апосталам: Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце хітрыя, як змеі, і простыя, як галубы. Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас на суд і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. І павядуць вас да кіраўнікоў і да каралёў з-за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну пазнаць, што сказаць.

    Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. І выдасць брат брата на смерць, і бацька сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх. І ўсе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены.

    Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.

    Абвяшчаючы Евангелле, трэба быць гатовым на шматлікія цяжкасці. Верагодна першай цяжкасцю будзе сустрэча з людзьмі, якія зусім не захочуць слухаць. Што тады рабіць? Верыць Езусу і выконваць даручэнні, якія Ён сам пакінуў нам – будучы не пранятымі ў адным горадзе, ідзём у іншы.

    Вядома, патрэбна мне будзе вытрываласць, якая дапаможа прадаўжаць служэнне пасля цяжкага вопыту адкінутасці. Таму мне неабходна прасіць адвагі і мужнасці бо непрыняцце будзе часта звязана з ганеннямі, пра якія зрэшты Хрыстос выразна гаворыць. Таму чарговая практычная падказка Пана Езуса – каб я асцерагаўся людзей крывадушных і каварных, каб звяртаў увагу на тое, з кім размаўляю. І хоць Ён высылае мяне “як авечак між ваўкоў”, аднак не пакідае мяне аднаго. Езус асабіста становіцца маім пастырам, таму мне не варта баяцца. Я магу сабе дазволіць быць быццам авечка, бо ў мяне магутны пастыр. Зусім не абавязкова мне быць агрэсіўным. Не трэба мне абараняцца метадамі ваўкоў – бо яны свету ўжо надакучылі.

    Езус — мой Абаронца, і гэта Ён натхніць мяне адпаведнымі думкамі і падкажа найбольш патрэбныя словы абароны. Насамрэч ужо не я, а Бог будзе гаварыць пра мяне. Магчыма зведаю стомленасць, знеахвочанне або расчараванне, але калі вытрываю гэтыя цяжкія перыяды, буду здаўлены. Тады ўзмоцніцца мая вера і стану больш сталы. Моцна веру ў гэта і тым больш прагну давяраць Богу, нават сярод найбольш драматычных акалічнасцей жыцця.

    Брат Бартош Познаньскі OFMCap, Аўстрыя