для друку для друку

Разважаем над Божым словам разам з капуцынамі

< 2018 >
Июнь 15
«
»
  • 15
    15.Июнь.Пятница

    10 звычайны тыдзень, 15 чэрвеня, пятніца

    Весь День
    2018.06.15
    • 1 Вал 19, 9а. 11–16
    • Пс 27 (26), 7–8а. 8b–9аbc. 13–14  (Р.: 8b)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 27–32

    У той час:

    Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы сваім.

    Калі правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб загінуў адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё будзе кінута ў геену. І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе, бо лепей табе, каб адзін з тваіх членаў загінуў, чым усё цела тваё пойдзе ў геену.

    Сказана: Калі хто адпускае жонку сваю, няхай дасць ёй разводны ліст. А я кажу вам: Кожны, хто адпускае жонку сваю, акрамя як з прычыны распусты, той робіць яе распусніцай, а хто жэніцца з разведзенаю, той распуснічае.

    Езус не прызнае старазапаветнага права на развод, бароніць правы жанчыны і трываласці сям’і. Але навучанне Хрыста пра неразрыўнасць сужэнства Евангелле паводле Мацвея прадстаўляе такім чынам, што да сённяшняга дня вучоныя біблісты спрачаюцца над тым, як разумець гэтую думку Езуса. Сярод мноства інтэрпрэтацый, якія намагаюцца растлумачыць гэты складаны тэкст існуе і такая, што слова «распуста» з’яўляецца акрэсленнем сужэнства фактычна несапраўднага. Распустай называецца, між іншым, сексуальнае жыццё людзей, якія перакананыя, што знаходзяцца ў легальна заключаным сужэнстве, аднак насамрэч законны сужэнскі саюз, з-за пэўных перашкодаў, не завязаўся. У такой сітуацыі абодва бакі, пасля сцверджання несапраўднасці іх нібыта сужэнства з’яўляюцца свабоднымі. Калі іншых ці папярэдніх перашкодаў няма, то могуць заключыць новы, а дакладней кажучы, сапраўдны сужэнскі саюз.

    Пытаннем неразрыўнасці сужэнскага саюзу займаюцца таксама іншыя Евангелісты (Мк 10, 11 і далей, Лк 16,18), а таксама Святы Павел (1 Кар 7, 10 і далей). Але толькі ў апісанні Мацвея ўзгадваецца гэтае выключэнне, якая магла быць зразумелай непасрэдным чытачам Мацвеевага Евангелля, якім было добра знаёмая юдэйская юрыдычная тэрміналогія і акрэсленыя перашкоды, якія чыняць немагчымым заключэнне сужэнства. Аднак гэта толькі здаецца, што Хрыстос тут гаворыць штосьці новае. Сцвярджаючы абсалютную неразрыўнасць сужэнства Езус нагадвае тое, што ўжо было абвешчана ў кнізе Быцця: «Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, і будуць адным целам». (Быц 2, 24)

    Паводле: Komentarz praktyczny do Nowego Testamentu; Bp K. Romaniuk, O. A. Jankowski OSB, Ks. L. Stachowiak.