для друку для друку

Разважаем над Божым словам разам з капуцынамі

< 2018 >
Июнь 13
«
»
  • 13
    13.Июнь.Среда

    10 звычайны тыдзень, 13 чэрвеня, серада

    Весь День
    2018.06.13
    • 1 Вал 18, 20–39
    • Пс 16 (15), 1–2а. 4.  5 і 8.  11  (Р.: 1)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 17–19

    У той час:

    Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

    Першыя хрысціяне мелі нямала сумненняў наконт таго, ці выконваць законы Старога Запавету, а калі выконваць, то наколькі дакладна. Адказам на гэтае пытанне стаў сённяшні фрагмент Евангелля, які апісвае Езусава стаўленне да закону і прарокаў. У словах Хрыста «не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць» дзеяслоў «выканаць» азначае – уласнымі дзеяннямі ажыцявіць Божую волю. Езус выканаў закон, гэта значыць, па-першае, падпарадкаваўся яго патрабаванням сваімі ўчынкамі, выконваючы Божую волю. Па-другое, у сваім навучанні Ён адкрыў сапраўдны сэнс закону – адбудаваць зруйнаваную грахом еднасць паміж Богам і чалавекам. (Кс. А. Банашэк)

    Многія сучасныя хрысціяне ў выкананні Божага закону трапляюць у падобную пастку, як калісьці кніжнікі. Яны намагаюцца дакладна выканаць кожную літару закону, забываючыся пра першасны яго сэнс – выканаць Божую волю і стаць бліжэй да Бога. Зрэшты, адно з другім сцісла звязана, Бог прагне нас з любоўю прыгарнуць да Сябе, і закон у гэтай справе – досыць эфектыўны інструмент. Аднак каб выканаць закон ва ўсёй яго глыбіні, неабходна сустрэцца з Хрыстом, бо толькі ён Сам поўнасцю Яго выканаў. Мы, у сваю чаргу, толькі з дапамогай Хрыста і можам выканаць Божую волю. Гэта праўда, якая вызваляе з-пад гнёту легалістычнай бездапаможнасці – «Усё магу ў Тым, хто мяне ўзмацняе» (Флп 4, 13). Калі Дух Езуса Хрыста з Яго стаўленнем да Айца нябеснага і да людзей будзе маім натхненнем і арыенцірам, маё жыццё само будзе выкананнем Божага закону.

    Ці не засяродзіўся я празмерна на выканалі літары закону, губляючы яго глыбінны сэнс? Ці не ствараецца ўва мне часам уражанне, што Божы закон мяне знявольвае? Ці заклікаю на дапамогу Езуса Хрыста ў выканні Божай волі ў маім жыцці?

    Брат Андрэй Квяцінскі OFMCap, Літва