для друку для друку

Святкуйма 500-годдзе беларускай Бібліі разам

banner_slowa

«
»
  • 16
    16.Ноябрь.Четверг

    32 звычайны тыдзень, чацвер, 16 лістапада

    Весь День
    2017.11.16
    • Мдр 7, 22 — 8, 1
    • Пс 119 (118), 89–90. 91 і 130. 135 і 175 (Р.: 89а)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 17, 20–25

    У той час:

    Фарысеі спыталіся ў Езуса, калі прыйдзе Валадарства Божае. І Ён адказаў ім: Не прыйдзе Валадарства Божае прыкметна, і не скажуць: вось тут, — або: там. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас.

    Сказаў таксама вучням: Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце. І скажуць вам: вось там, — або: вось тут, — але вы не ідзіце і не ганіцеся. Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень. Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.

    Езус заклікае, каб мы менш звярталі ўвагу на апакаліптычную ўяву канца свету і прыйсця Валадарства Божага, а больш засяродзіліся на будаванні яго тут, на зямлі, паміж сабой.

    Валадарства Божае – гэта правільная пастава нашых сэрцаў перад Богам і бліжнімі, якая грунтуецца на запаведзі любові. Цэнтрам нашага жыцця і нашай любові павінен быць Бог, бо толькі Ён з’яўляецца сапраўднай крыніцай шчасця і паўнаты жыцця.

    Запаведзь любові да бліжняга – гэта своеасаблівая праверка нашай любові да Бога, бо менавіта праз гэтую запаведзь даказваем Богу сваю любоў да Яго. Валадарства Божае, гэта значыць асаблівую сувязь з Панам, мы будуем ўжо тут у саміх сабе, ведучы сапраўднае хрысціянскае жыццё.

    1. Якім чынам развіваю ў сабе Божае жыццё?
    2. Як выконваю ў сваім жыцці запаведзь любові?
    3. Ці прыкладаю намаганні, каб Валадарства Божае пачало існаваць у маёй сям’і, асяроддзі?

    бр. Лукаш Гай МІС, Польшча