для друку для друку

Святкуйма 500-годдзе беларускай Бібліі разам

banner_slowa

«
»
  • 14
    14.Ноябрь.Вторник

    32 звычайны тыдзень, аўторак, 14 лістапада

    Весь День
    2017.11.14
    • Мдр 2, 23 — 3,9
    • Пс 34 (33), 2–3. 16–17. 18–19 (Р.: 2а)
    • ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 17, 7–10

    У той час:

    Езус сказаў: Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не скажа яму: «прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?

    І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць». 

    Сёння ў Евангеллі Езус папярэджвае, каб мы, спаўняючы розныя хрысціянскія рытуалы, не шукалі магчымасці пахваліцца нейкімі заслугамі.

    Усе пасты і духоўныя практыкаванні, канешне, маюць каштоўнасць, але не з’яўляюцца мэтай самі ў сабе – яны павінны весці чалавека да непаўторных адносін з Богам. Менавіта гэтыя адносіны робяць нас здольнымі да працы ў Божым вінаградніку.

    Нельга забывацца, што ўсё належыць Пану, а мы працуем у Яго вінаградніку з Яго дазволу і на Яго хвалу, для карысці бліжняга, а таксама для асабістай карысці. Нашы служэнні павінны спрыяць узрастанню не пыхі, а пакоры перад Богам, бо ўсе дары і таленты паходзяць ад Яго. Таму варта заўсёды казаць пра сябе: “мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.

    1. Як я выкарыстоўваю Божыя дары, ці служаць яны ўсталяванню сяброўства з Богам?
    2. Ці памятаю, што маё служэнне павінна павялічыць хвалу Божую, а не маю асабістую?
    3. Ці задумваюся над тым, як развіваецца ў маім жыцці цнота пакоры?

    бр. Лукаш Гай МІС, Польшча