“Быццам Яго не было”: песня ад гурта «Laudans»

Музыкі сыгралі гэты твор у мінскай кавярні “Грай”.

Як паведаміў лідар хрысціянскага гурта «Laudans» Андрэй Лугін, гэта быў адзін з іх выступаў перад выхадам новага альбома, але далёка не апошні. Як будзе называцца гэты альбом, творцы яшчэ не вызначыліся. Але ўжо дакладна вядома, што хутка ён пабачыць свет.

Таксама падчас сваіх летніх канцэртаў музыкі выканалі іншыя творы са свайго апошняга альбома “Адзінства”.

Зміцер Лупач

для друку для друку